Святар з Лучая просіць аб грашовай дапамозе ў рамонце касцёла

Лучай
Пробашч парафіі святога Тадэвуша, апостала, у вёсцы Лучай блізу Паставаў, кс. Мікалай Ліпскі просіць аб фінансавай дапамозе ў рамонтных працах па дабраўпарадкаванні тэрыторыі храмавага комплекса і аднаўленні брамы, пад якой у Лучаі праходзяць знакамітыя канцэрты зорак беларускай музыкі.

Касцёл 1767 года пабудовы, над якім штовечар лунае “Паланэз Агінскага”, стаў у апошнія гады адной з мастацкіх пляцовак, на якіх лакалізуецца культурнае жыццё краіны. Феномен дзейнасці кс. Мікалая Ліпскага яшчэ і ў тым, што аўдыторыяй яго мерапрыемстваў стаюцца жыхары Лучая і іншых навакольных вёсак, якія не маюць магчымасці рэгулярна наведваць вялікія канцэртныя залі.

“Сябры мае, Атлантыдаўцы! Памятаеце, як мы жылі і малявалі тыдзень ля муроў касцёла?
Давайце ўзгадаем гэты прыгожы храм і яго Святара! Далучайцеся!”, – звяртаецца да творцаў- удзельнікаў лучайскага пленэра мастачка Кацярына Мяснікова.

Падтрымаць лучайскую парафію можна на платформе талака.бай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі