БПЦ і міністэрства культуры працягнуць раскопкі ў Полацкім манастыры

Павел
У Мінскім епархіяльным упраўленні 13 сакавіка адбылася рабочая сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і міністра культуры Беларусі Барыса Святлова.

Гаворка ішла аб магчымасці правядзення рэстаўрацыйных работ на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку, паведамляе church.by.

Удзел у сустрэчы ўзялі архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, кіраўнік спраў Мінскай Экзарх архімандрыт Сергій (Брыч), ігумення Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра Еўдакія (Ляўшук) і сёстры мясціны, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі міністэрства культуры Аксана Сматрэнка, загадчыца сектарам мастацтвазнаўцаў-экспертаў па вывазу культурных каштоўнасцяў з тэрыторыі Беларусі Марыя Нецвятаева.

Спаса-Ефрасіннеўская мясціна з’яўляецца аб’ектам Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі