У Мінску Марш недармаедаў скончыўся брутальнымі затрыманнямі (фотарэпартаж)
У Мінску 15 сакавіка прайшоў Марш недармаедаў. За адмену дэкрэта № 3, вырашэнне эканамічных праблем, а таксама адстаўку ўладаў краіны выйшлі па розных ацэнках ад 2 да 3 тыс. чалавек.
Акцыя праходзіла на фоне масавых затрыманняў, судоў і арыштаў апазіцыйных актывістаў і лідараў, у тым ліку сустаршыняў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага і Паўла Севярынца, старшыняў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, Руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгі Кавальковай і іншых.
Адказны сакратар БХД і адзін з заяўнікаў Марша Дзяніс Садоўскі заклікаў яго ўдзельнікаў да салідарнасці і падтрымцы адно аднаго, у тым ліку і затрыманых удзельнікаў мінулых акцый пратэсту. Ён адзначыў, што ўлады Беларусі ўвесь час парушаюць Канстытуцыю, здзекуюцца з народу, завялі краіну ў палітычны і эканамічны тупік. «Але ў людзей у Драздах усё добра, яны працягваюць зарабляць грошы на нас. І прыдумалі новыя падаткі, каб абіраць нас да ніткі», – падкрэсліў ён, дадаўшы, што «за ўсё, што адбываецца ў краіне, адказны адзін чалавек, які называе сябе прэзідэнтам».
Акцыя прайшла мірна, аднак, нягледзячы на гэта, па яе заканчэнні невядомыя людзі ў цывільным жорстка затрымалі анархістаў, якія пасля Маршу групай селі ў адзін з тралейбусаў. Падобныя затрыманні прайшлі 15 сакавіка таксама пасля заканчэння Маршаў ў Магілёве і Горадні.
Фота Paval Hadzinski
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)