У Лідскім і Іўеўскім раёнах з могілак скралі 144 крыжы
У Іўеўскім і Лідскім раёнах распачатыя крымінальныя справы па фактах крадзяжоў 144 крыжоў са стэл надмагілляў на чатырох могілках (ч.1 арт.205 КК). Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.
Так, з могілак паблізу вёскі Залейкі Іўеўскага раёна скрадзеныя 72 металічныя крыжы, вёсак Біскупцы і Філонаўцы Лідскага раёна – 43 крыжа, вёскі Анацка Лідскага раёна – 29 крыжоў. Пры гэтым факты вандалізму на могілках не зафіксаваныя.
Усе злачынствы ўчыненыя з лістапада 2016 па пачатак сакавіка 2017 гадоў. У асноўным скрадзеныя крыжы са стэл магіл, устаноўленых у другой палове ХХ стагоддзя і рэдка наведвальных сваякамі памерлых.
Паведаміць інфармацыю, якая мае значэнне для расследавання крымінальнай справы, можна па тэлефонах (80154) 567748 (Лідскі РАСК), (801595) 60138 (Іўеўскі РАСК) або 102.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)