Папа Францішак стаў доктарам медыцыны

Папа
Папа Францішак атрымаў 17 сакавіка званне ганаровага доктара медыцыны Салернскага ўніверсітэта – італьянскай дзяржаўнай навучальнай установы.

Аб гэтым абвясцілі яго рэктар Аўрэліа Томасэці і загадчык кафедры медыцыны, хірургіі і аданталогіі Марыё Капунца падчас канферэнцыі на тэму “Гуманізацыя медыцыны. Лячыць і клапаціцца”, паведамляе Ватыканскае Радыё.

Ганаровае званне было прысвоена пантыфіку за яго “паўсюдна прызнаныя заслугі і здольнасці “лекара душаў” і глыбокага знаўцы патрэбаў самых слабых, бедных, патрабуючых Божай міласэрнасці і чалавечай салідарнасці людзей”.

Адмысловае паведамленне было скіраванае Францішку і кардыналу Дзяржсакратару Пьетра Параліну.

Салернскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1968 годзе на базе медычнай школы – адной з самых старажытных медыцынскіх навучальных устаноў у свеце, якая бярэ свой пачатак у ІХ стагоддзі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі