Кожны тыдзень храм наведваюць толькі 8,1% беларусаў
Рэлігійныя ўстановы (царкву, малітоўны дам, мячэць, сінагогу, у залежнасці ад веравызнання) раз у тыдзень і часцей наведваюць усяго 8,1% беларусаў. Пра гэта сведчаць дадзеныя сацыялагічнага даследавання “Сацыяльная база праграм трансфармацый у Беларусі”, праведзенага ў траўні-кастрычніку 2016 года Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі.
«Яшчэ каля чвэрці (25,5%) бываюць там, як мінімум, кожны месяц ці крыху радзей, 22,7% – 1-3 разы на год (хутчэй за ўсё, «па вялікіх святах», г.зн., умоўна кажучы, на Вялікдзень і Раство)», гаворыцца ў даследаванні.
Пры гэтым 9,5% апытаных заходзілі ў храм толькі раз у жыцці, а не былі ніколі – 20,7% рэспандэнтаў.
Разам з тым сярод месцаў, якія беларусы ў свой вольны час наведваюць часцей за ўсё, храм усё ж знаходзіцца на другім месцы. Вышэй толькі лецішча. Раз на тыдзень і часцей там бывае 45,4% апытаных, а вось былі там раз у жыцці ці не былі ніколі – 23,6%.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)