У Баранавічах пройдуць рэкалекцыі для “добрых” і “кепскіх” сужэнстваў

семья
У Баранавічах у каталіцкім Доме Святой Троіцы з 24 па 26 сакавіка пройдуць рэкалекцыі для сужэнстваў –«Сужэнскія Сустрэчы», на якія запрашаюць сямейныя пары.

Пачатак – у пятніцу ў 18.00, заканчэнне каля 15.00, паведамляе catholic.by.

“Мэта «Сужэнскіх сустрэчаў» – паглыбіць шлюбныя адносіны, дапамагчы мужу і жонцы лепш і глыбей разумець адно аднаго і асэнсаваць таямніцу іх шлюбу. Сужэнствам прапануецца такая форма дыялогу, якая, з аднаго боку, дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адно аднаго, а з другога, у выпадку непаразуменняў, пераадолець канфліктных сітуацыі”, – распавядаюць арганізатары.

На сустрэчы могуць прыехаць як так званыя ўмоўна «добрыя мужы і жонкі», так і тыя, якія маюць сур’ёзныя канфлікты ці думаюць пра развод.

Запрашаюцца таксама праваслаўныя і змешаныя сужэнствы, пары, якія распісаліся, але не вянчаліся, сужэнствы ў паўторным шлюбе.

Кантактныя нумары для запісу на рэкалекцыі: +375 (29) 529-93-50 (МТС) Аляксандр Квяткоўскі, +375 (29) 644-26-05 (Vel) Святлана Квяткоўская.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі