У Ізраілі адкапалі дом, у якім, магчыма, жыў маленькі Ісус
Дом, у якім у дзяцінстве мог жыць Ісус Хрыстос, быў знойдзены пад манастыром манахінь-назарэтанак у Назарэце (Ізраіль). Пра гэта заяўляе археолаг, дырэктар археалагічнага праекту Назарэту Кен Дарк. Паводле яго, гэтая мясціна альбо было месцам, дзе ў дзяцінстве жыў Ісус, альбо прынамсі лічылася такой у візантыйскія часы.
Раскопкі адкрылі дом І стагоддзя, які быў часткова высечаны ў скале, часткова прыбудаваны. У доме захаваліся адтуліны для дзвераў і вокнаў, таксама знойдзеныя надмагілле, рэзервуар для вады і больш позняя візантыйская царква, паведамляе Bible History Daily.
Знойдзеныя пабудовы разам з паведамленнем з VII стагоддзя De Locus Sanctis дазваляюць меркаваць, што дадзеная мясціна разглядалася раней як дом Ісуса ў Назарэце.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
20.03.2017
Цікава ведаць|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 29.11.2019 00:16
Фотарэпартаж
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)