У сакавіку беларускія баптысты моляцца аб уменні карыстацца Бібліяй

біблія

У сакавіку Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў Беларусі дзякуе Госпаду за Біблію, якая асвятляе шлях да неба (2 Пет. 2:19), за Духа Святога, які настаўля на ўсякую праўду (Ян. 16:13), за дзеянні дароў настаўніцтва, мудрасці, веды ў супольнасцях (1 Кар. 12:7-8), за навучальныя ўстановы, якія дапамагаюць вывучаць Слова, а таксама за разнастайнасць дапаможнай літаратуры для вывучэння Бібліі.

Таксама беларускія баптысты просяць аб уменні карыстацца Бібліяй як светачам (Пс. 118:105), аб жаданні і сталасці ў вывучэнні Святога Пісання (Пс. 39:8), аб благаслаўленні выкладчыкаў і супрацоўнікаў усіх навучальных устаноў (Эф. 4:11-12 ) і пра мудрасць і разуменне волі Божай пры вывучэнні Пісання (Пс. 118:34), паведамляе Baptist.by.

«Недастаткова мець Біблію ў доме на паліцы або ў куфры: «…запаліўшы свечку, не ставяць яе пад пасудзінай, а на свечніку, і свеціць усім у доме» (Мц. 5:15). Біблія патрэбна, каб чытаць і выконваць напісанае ў ёй», – гаворыцца ў паведамленні СЕХБ.

Акрамя таго, беларускія баптысты моляцца ў малітоўных патрэбах хрысціян Кыргызстана.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі