Старшыня ПБНФ возіць з сабой на выпадак затрымання Біблію

Янукевич
Старшыня Партыі Аляксей Янукевіч распавёў, што пасля 10 сакавіка, калі ў краіне пачаліся масавыя арышты апазіцыйных лідараў і актыўных грамадзянаў, заўжды мае пры сабе на выпадак арышта “карысную торбу”, у якой, сярод іншага, маецца Біблія.

“Пачаў вазіць з сабой торбу. Усё можа адбыцца. Апошні раз так з сабой вазіў яе у 2011 годзе, калі пасадзілі кандыдатаў у прэзідэнты. Але тады набор быў крыху іншы, яшчэ цыгарэты і гарбата. Тады я рыхтаваўся да крымінальнага артыкулу”, – апавядае Аляксей Янукевіч, паведамляе euroradio.fm.

Акром Бібліі, у “торбе” Янукевіча ёсць раман Чэстэртана, зубная паста, сурвэткі, некалькі параў шкарпэтак, ручнік. “Карысная торба” ляжыць у палітыка ў багажніку аўтамабіля.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі