Архіяпіскап БАПЦ: Няхай Госпад дабраслаўляе змагароў за Беларусь!

lohin

Архіяпіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Святаслаў (Логін) заклікаў да малітвы за Беларусь. “Калісьці пасляваенныя беларускія эмігранты, прыехаўшы на Захад, першай справай будавалі свае цэрквы, каб маліцца за Беларусь (адзінае, што яны тады маглі зрабіць для Бацькаўшчыны). І, як ведаем, здарыўся цуд — «непераможная» савецкая імперыя зла абрынулася”, — адзначыў ён.

Паводле яго, “як ня бачым ветру, але бачым яго дзеі, так і не бачная Боская сіла, дзею якой мы можам бачыць і адчуваць”, паведамляе Радыё “Свабода”.

“Няхай Госпад дабраслаўляе змагароў за Беларусь!” – падкрэсліў мітрапаліт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі