У касцёлах Літвы і Іспаніі моляцца за затрыманых у Беларусі

463_n-833x400

26 сакавіка ў беларускім касцёле святога Барталамея на Зарэччы ў Вільні маліліся за Беларусь і беларусаў і за  ўсіх затрыманых на акцыях у Мінску ды рэгіёнах.  Па-беларуску ў Вільні маліліся таксама за заснавальнікаў БНР і Незалежнасць Беларусі.

Імша скончылася сумесным спевам “Магутны Божа”, паведамляе Радыё Рацыя.

Таксама ў касцёлах Іспаніі замоўленыя Імшы за грамадзян Беларусі, якія сталі ахвярамі рэпрэсій у сакавіку. Пра гэта актывісту аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Мёраў Валеру Валажонку паведаміў яго брат, які жыве ў Іспаніі.

“Так што ў Іспаніі сочаць за сітуацыяй у Беларусі і ведаюць, што тут адбываецца”, — адзначыў актывіст, паведамілі ў БХД.

Нагадаем, што ў сакавіку па розных прычынах у Беларусі было затрымана больш за 1000 чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі