У Хатыні паставілі хрысціянскі крыж

Павел
У Хатыні 24 сакавіка быў усталяваны крыж – упершыню на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса.

Крыж падчас набажэнства дабраславілі праваслаўны мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай каталіцкай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, паведамляе catholic.by.

Хатынь
Аcаблівую ўвагу мітрапаліт Павел звярнуў на важнасць з’яўлення ў Хатыні хрысціянскага крыжа як закліка да малітвы і міра: “Нам, людзям розных веравызнанняў і перакананняў, няма чаго дзяліць – на зямлі кожнаму хопіць месца».

Біскуп Юрый Касабуцкі таксама нагадаў пра важнасць малітвы за ахвяраў трагічных падзеяў вайны на беларускай зямлі.

На крыжы выраблены цярновы вянок, ля яго падножжа – тры валуны. Аўтары кампазіцыі –архітэктар Юрый Градаў і скульптар Канстанцін Селіханаў.

Нацысцкія салдаты спалілі разам з жыхарамі вёску Хатынь у Лагойскім раёне 22 сакавіка 1943 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі