УПЦ Кіеўскага Патрыярхату моліцца за затрыманых і збітых у Менску

dv-2017 (12)

Украінская Праваслаўная Царква Кіеўскага Патрыярхату пачала малітоўна падтрымліваць сваіх хрысціянскіх братоў у Беларусі практычна адразу пасля паведамленняў аб масавых затрыманнях ды збіцці мірных дэманстрантаў на вуліцах Менску.

Так, адным з першых дабраславіў малітву за затрыманых ды збітых у Менску мітрапаліт Хмяльніцкі і Камянец-Падольскі Антоній: “Не толькі дабраслаўляю, а і заклікаю духавенства і міран маліцца за тых, хто сёння на вуліцах беларускіх гарадоў змагаецца за Богам дадзенае права вольна жыць на сваёй зямлі, церпіць за Праўду Хрыстову”.

0bd45-clip-23kb

Пазней, пасля заканчэння ўстаўных богаслужэнняў мітрапаліт размясціў на сваёй старонцы ў Facebook жахлівыя фота з затрыманняў у Менску ды заклік да малітвы за ахвяр. А а. Александр Дзедзюхін з Палтавы, заклікаючы да малітвы, напісаў: “Дыктатар добрым не бывае. Дыктатар заўсёды ператвараецца ў Ірада. Выратуй Гасподзь усіх рэпрэсаваных і ўмацуй іх у барацьбе!”

Наогул, у той або іншай форме, да малітоўнай падтрымкі беларусаў далучыліся сотні святароў Кіеўскага Патрыярхату, якія актыўна выказваліся аб гэтым у сацыяльных сетках ды распаўсюджвалі матэрыялы незалежных беларускіх СМІ. Можна смела сцвярджаць, што за Беларусь малілася ўсё Украінскае Праваслаўе: ад Чарнігава і Сум да Чарнаўцоў і Валыні.

прат. Сяргей Горбік, Хмяльніцкая епархія УПЦ КП

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі