У Беларусі рыхтуецца правядзенне першага пралайф-кангрэсу
У Беларусі на канец 2018 года запланаванае правядзенне першага пралайф-кангрэса, падрыхтоўку да якога зараз ажыццяўляюць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Рада па справах сям’і Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
“На гэтым кангрэсе мы ўздымем актуальныя праблемы, якія шырока прысутнічаюць на еўрапейскім полі, але яшчэ не зусім прыйшлі да нас: пагрозы гендарнай ідэалогіі, якая знішчае сем’і, сужэнствы, вобраз Божы ў чалавеку”, – кажа старшыня Дабрачыннага фонду “Адкрытыя сэрцы” Уладзіслаў Валаховіч, паведамляе Ватыканскае Радыё.
Таксама будзе абмеркаваны негатыўны ўплыў на беларускае грамадства дзейнасці Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ААН і Фонда ААН у галіне народанасельніцтва, якія прасоўваюць даступнасць кантрацэпцыі і абортаў.
“Мы хочам раскрыць механізмы дзеяння гэтых арганізацыяў і паказаць, што калі Беларусь сапраўды хоча быць незалежнай, яна, у першую чаргу, павінна быць незалежнай ад тых міжнародных лобі, якія прасоўваюць антыхрысціянскія, антысямейныя, вельмі небяспечныя рэчы”, – дадае старшыня “Адкрытых сэрцаў”.
Дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы” быў зарэгістраваны ў 2009 годзе. На сённяшні дзён ён налічвае каля 70 актыўных валанцёраў, якія дзейнічаюць ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)