У Мінску пакажуць фільм пра капелана польскай «Салідарнасці» – Ежы Папялушку
Бескампрамісны. Нязломны. Вялікі. Благаславёны. Ежы Папялушка – святар, які кінуў выклік камуністычнай сістэме і заплаціў за гэта найвышэйшую цану.
Спецыяльны паказ дакументальнага фільма пра жыццё і наказ бл. кс. Ежы Папялушкі.
30 сакавіка ў 18:00 у Музеі гісторыі беларускага кіно (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) адбудзецца паказ амерыканскага дакументальнага фільма «Ежы Папялушка. Пасланец праўды» рэжысёра Тоўні Гэйнза.
Фільм будзе паказаны на беларускай мове.
Уваход вольны.
Амерыканскі поўнаметражны дакументальны фільм, створаны Паўлам Г. Гэнслерам і Тоўні Гэйнзам, распавядае пра жыццё бл. кс. Ежы Папялушкі і наказ, які нёс Польшчы і свету капелан «Салідарнасці». Гэта гісторыя пра прагу свабоды, адвагу і бескампраміснае імкненне да праўды.
У 80-я гады ХХ ст. у Польшчы, пагружанай у цемру ваеннага становішча, жыў ксёндз, які даваў падтрымку і надзею мільёнам палякаў. Як капелан працоўных ён указваў шлях і дадаваў ім сілы ў барацьбе за іх правы. Ён ніколі не сагнуўся пад ціскам сталага назірання, пагрозаў, правакацый і цэлага шэрагу рэпрэсіяў з боку Службы бяспекі і сродкаў масавай інфармацыі рэжыму. Адпраўляемыя ім набажэнствы ў варшаўскім касцёле св. Станіслава Косткі з 1981 года ў кожную апошнюю нядзелю месяца збіралі ўсё большы натоўп жадаючых слухаць яго палымяныя пропаведзі. Партыйная ўлада прызнала яго ворагам грамадства нумар адзін. 19 кастрычніка 1984 года трое функцыянераў службы бяспекі выкралі, а пазней жорстка закатавалі і забілі кс. Ежы Папялушку. Праз 11 дзён у Вісле каля Врацлаўка знайшлі цела каплана.
Пахаванне пакутніка сабрала мільён верных і было адной з найвялікшых патрыятычных маніфестацый 80-х гадоў у Польшчы. Улады пад ціскам грамадства былі вымушаны прынесці ў ахвяру непасрэдных выканаўцаў злачынства – пасля кароткага працэсу ў зняволенне трапілі чатыры агенты службы бяспекі. Аднак ніколі не былі асуджаны іх палітычныя кіраўнікі.
Кс. Ежы Папялушка быў прылічаны да благаславёных Каталіцкага Касцёла 6 чэрвеня 2010 года на Плошчы Пілсудскага ў Варшаве, у месцы, дзе 31 год раней прагучалі гістарычныя словы Яна Паўла ІІ: «Няхай сыдзе Дух Твой і адновіць зямлю. Гэтую зямлю». Гэтыя словы – як і наказ кс. Ежы – маюць універсальную i пазачасавую вартасць.
Нямногія ведаюць, што народжаны ў гміне Сухаволя ў Сакульскім павеце на Падляшшы Ежы Папялушка ў дзяцінстве размаўляў на мясцовым, беларускім падляшскім дыялекце, пра што ўзгадваў у сваім вершы, апублікаваным у 1986 годзе ў газеце «Tygodnik Powszechny», паэт і пісьменнік Віктар Варашыльскі:
Ksiądz Jerzy dzieckiem będąc mówił tylko po prostemu
to znaczy po białorusku, szeleszczącą mową tych pól,
zagajników, pastwisk…
Dopiero później polszczyzna
ogarnęła go silnym ramieniem,
weszła w niego, przemówiła nim do Boga i ludzi.
Może teraz, kiedy stanął przed Bogiem
znów odezwał się w zmieszaniu
mową dzieciństwa
„Baćka, prabacz im kali łaska…”
«Ежы Папялушка. Пасланец праўды» («Jerzy Popieluszko. Messenger of The Truth»)
рэж. Тоўні Гэйнз
ЗША 2013
час: 89 хв.
жанр: дакументальнае кіно
мова: беларуская
АРГАНІЗАТАР: Польскі Інстытут у Мінску
УВАХОД ВОЛЬНЫ.
30 сакавіка 2017, 18:00, Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск, вул. Свярдлова, 4
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)