У Мінску затрыманыя тры прапаведнікі з Украіны

turma191113

22 сакавіка ў Мінску былі затрыманыя хрысціянскія прапаведнікі з Украіны Ашот Саркісян, Леанід Намярчук, Уладзіслаў Ярмолаў (Царква «Добрая Навіна»). Пра гэта паведаміў у Facebook беларускі юрыст Сяргей Луканін са спасылкай на палітыка Алеся Лагвінца, які адбываў 10 сутак арышту ў адной камеры з імі.

Па словах юрыста, затрыманыя збіраліся правесці ў Мінску біблейскія семінары з удзелам паўднёвакарэйскага прапаведніка, але былі затрыманыя і асуджаныя на 15 сутак нібыта за тое, што лаяліся матам.

Зараз яны знаходзяцца ў Мінску ў ЦІП на Акрэсціна, павінны выйсці на свабоду 5 красавіка ў 09:30. Яны накіравалі ліст ва ўкраінскую амбасаду, але ніякай рэакцыі пакуль не было: магчыма ліст не дайшоў да дыпмісіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі