Біскуп Велікаселец прамовіў у Мінску 28 рэкалекцыйных гаміліяў

Великоселец
Дапаможны біскуп каталіцкай Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец з 30 сакавіка па 2 красавіка праводзіў Велікодныя рэкалекцыі ў Мінску ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоным касцёле).

Цягам чатырох дзён рэкалекцыяў біскуп Велікаселец прамовіў 28 рэкалекцыйных гамілій, паведамляе catholic.by.

«Праграма рэкалекцый сапраўды насычаная, але я ўдзячны Богу за гэта. Складана не было – я быў падрыхтаваны. У першы дзень я канцэнтраваўся на тым, каб прывесці як мага больш біблійных доказаў і сведчанняў мучанікаў пра існаванне Бога. Разважанні другога дня былі прысвечаны 10 Божым Запаведзям. У трэці дзень я разважаў пра сакрамэнты, якія дадзеныя чалавеку для духоўнага ўмацавання», – апавядае пра сваю працу цягам гэтых дзён біскуп, дадаючы, што на пачатку 90-х гадоў, калі каталіцкіх святароў у Беларусі было мала, яму даводзілася нашмат складаней, бо толькі ў нядзелю трэба было служыць Імшы ў пяці парафіях.

Асаблівым чынам біскуп Велікаселец звярнуўся да пытання памяці аб атэістычным пераследзе ў краіне, падкрэсліўшы: «Хто памятае час атэізму, той з вялікай пашанай ставіцца сёння да веры».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі