Каталіцызм і грамадзянскасць: Папскае бачанне палітычнага паклікання

ANSA873432_Articolo

«Каталіцызм і грамадзянскасць» – такая назва новай кнігі, апублікаванай 1 красавіка, у якой падрабязна разглядаецца ўзаемасувязь паміж Касцёлам і палітыкай у XXI стагоддзі.

Аўтар кнігі Масіма Фаджолі – прафесар тэалогіі і рэлігіязнаўства ў Універсітэце Віланова ў ЗША. Ён лічыць, што пасля тэрактаў 2001 года Захад перажывае рост крызісу канцэпцыі палітыкі як сродку вырашэння глабальных або мясцовых праблем.

Тым не менш, ён лічыць, што Папа Францыск заклікае каталікоў зноў адкрыць пакліканне да палітыкі і да крытычна важнай задачы служэння агульнаму дабру ў грамадскім жыцці.

Па словах Фаджолі, кніга спрабуе вярнуць «палітычную культуру і палітычны ідэал каталіцызму, які паходзіць з Другога Ватыканскага Сабору», гэта значыць канцэпцыю «агульнага дабра» і ідэю аб тым, што ёсць практычны спосаб працаваць для дасягнення гэтага.

Кніга накіравана не толькі на тое, каб праліць святло на «канкрэтны каталіцкі спосаб удзелу ў грамадскім жыцці». Яна таксама спрабуе супрацьстаяць поглядам тых, хто мяркуе, што свет стаў настолькі секулярызаваным і варожым рэлігіі, што адзіным выхадам з’яўляецца сыход ад палітыкі. Такое бачанне, мяркуе Фаджолі, не жыццяздольнае і не з’яўляецца каталіцкім, «бо Каталіцкі Касцёл па вызначэнні з’яўляецца антысектанцкім».

Глабальны голас

У новай публікацыі таксама разглядаецца пантыфікат Папы Францішка, які характарызуецца як «адзіны глабальны голас», якія спрабуе «ўзвысіць зноў палітычнае пакліканне».

Гэта «вяртанне палітычнай культуры II Ватыканскага сабора, заяўляе Фаджолі, з’яўляецца следствам лацінаамерыканскага паходжання Хорхе Берголлё. У той час як Царква ў паўночным паўшар’і за апошнія паўстагоддзя назірала паслабленне ролі рэлігіі ў грамадскім жыцці, Царква ў Лацінскай Амерыцы ў асноўным займалася “зусім іншы барацьбой” супраць дыктатур і ваенных хунт.

Спадчына Лацінскай Амерыкі

Гэты вопыт дапамагае растлумачыць перакананасць Папы Францішка ў тым, што «Царква з’яўляецца пасярэднікам для развіцця нацый і народаў з дапамогай палітыкі», дадае Фаджолі. У той час як у заходнім свеце назіраўся крызіс веры ў моц палітыкі вырашаць праблемы, аргентынскі пантыфік разглядае палітыку як адзіную альтэрнатыву вузкім групам інтарэсаў.

Адказнасць багасловаў

Адказваючы на ​​пытанне пра ўплыў прызначэнняў Папы на біскупаў ЗША, якія падзяляюць яго бачанне, Фаджолі заяўляе, што новыя прэлаты «ўносяць рэальныя змены на мясцовым узроўні», але мала паўплывалі на «ўзровень канферэнцыі біскупаў ЗША». Сваёй кнігай Фаджолі таксама хоча заклікаць багасловаў прызнаць сваю адказнасць за пераадоленне разрыву паміж бачаннем Папы Францішка і людзей на царкоўных лавах, якія, магчыма, яшчэ не цалкам усведамляюць гэтую новую глабальную каталіцкую перспектыву.

Па матэрыялах англамоўнай службы Ватыканскага Радыё

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі