Ватыкан зрабіў новыя крокі для аднаўлення яднання з лефебрыстамі

EPA943029_Articolo

Кангрэгацыя Веравучэння апублікавала ліст прэзідэнта Папскай камісіі «Ecclesia Dei» кардынала Герхарда Мюлера да біскупаў адносна святарскага брацтва Святога Пія Х. Згодна з ім, у якасці аднаго з пачынанняў для вяртання брацтва ў поўныя царкоўныя зносіны Папа Рымскі вырашыў ўпаўнаважыць усіх святароў Брацтва сапраўдным чынам спавядаць вернікаў, каб забяспечыць рэчаіснасць і законнасць надзяляемага імі Сакрамэнту.

Таксама нягледзячы на ​​«пакуль што працягваемую кананічную сітуацыю незаконнасці, у якой знаходзіцца Брацтва Пія Х», Папа Францішак упаўнаважыў «мясцовых ардынарыяў даваць дазволы для шлюбу тых вернікаў, якія ўключаны ў пастырскую дзейнасць Брацтва», паведамляе руская служба Ватыканскага радыё.

Далей тлумачыцца, як менавіта павінна адбывацца здзяйсненне сакрамэнту сужэнства, у тым ліку з магчымым удзелам святароў з Брацтва Святога Пія Х.

«Ва ўпэўненасці, што такім чынам змогуць быць ліквідаваныя сумневы сумлення ў тых вернікаў, якія далучыліся да святарскага брацтва Святога Пія Х, і іх няўпэўненасць у дачыненні да рэчаіснасці Сакрамэнту Шлюбу, з тым, каб паскорыць шлях да поўнага інстытуцыянальнага ўрэгулявання, гэты дэпартамент разлічвае на ваша супрацоўніцтва», – напісаў кардынал.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі