Больш за 20 000 школьнікаў паўдзельнічалі ў праекце «Чытаем па-беларуску з velcom»
Сацыяльны адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» перавысіў запланаваную раней колькасць удзельнікаў. Да цяперашняга моманту больш за 20 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі прынялі ўдзел у ініцыятыве. Толькі ў Віцебскай вобласці ў сакавіку і красавіку 3 000 малодшых школьнікаў з 25 устаноў адукацыі атрымалі дадатковыя веды па беларускай мове і літаратуры. У красавіку і траўні адукацыйная ініцыятыва завершыцца ўрокамі ў Мінскай вобласці.
У Віцебску каманда праекта наведала 8 устаноў адукацыі горада, а вялікі спецыяльны ўрок прайшоў у лялечным тэатры «Лялька». Больш за 100 малодшых школьнікаў паўдзельнічалі ў незвычайным занятку і пабачылі прэм’ерны паказ спектакля «Вясёлы Дарафей» на беларускай мове.
«Беларускі тэатр «Лялька» ужо больш за 30 год з’яўляецца адным з самых актыўных асяродкаў беларускай мовы ў Віцебску. Усе спектаклі і мерапрыемствы праходзяць выключна на роднай мове. Таму вельмі натуральна, што вялікі ўрок праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» быў праведзены менавіта тут», – адзначыла прадстаўнік тэатра «Лялька» Людміла Сіманёнак.
Рэгіянальны этап праекту «Чытаем па-беларуску з velcom» пачаўся ў Оршы. Вядомая беларуская спартоўка Аліна Талай правяла інтэрактыўныя заняткі на беларускай мове ў сваім родным горадзе. «Прыязджаць з адукацыйным праектам «Чытаем па-беларуску з velcom» ў родны горад – гэта, вядома, асаблівыя пачуцці. Таму што ты адчуваеш блізкую атмасферу. Я была прыемна здзіўленая і тым, як добра школьнікі ведалі беларускую мову. Таму ўражанні ад урокаў у Оршы толькі самыя прыемныя», – адзначыла вядомая беларуская спартсменка Аліна Талай.
Урокі сацыяльна-адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» таксама прайшлі ў Полацку, Наваполацку, Паставах і Глыбокім. У старажытным горадзе Беларусі адзін з пастаянных настаўнікаў праекта Юрый Жыгамонт правёў занятак па беларускай мове і літаратуры і паказаў школьнікам горада незвычайны выпуск праграмы «Падарожжа дылетанта», прысвечаны Францыску Скарыне.
Ініцыятарам адукацыйнай ініцыятывы з’яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць у малодшых школьнікаў па ўсёй краіне да беларускай мовы, літаратуры і культуры. Для гэтага распрацавана спецыяльная інтэрактыўная праграма заняткаў, а праводзяць іх незвычайныя настаўнікі: пісьменнікі, акцёры, спартоўцы і тэлевядучыя.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)