Вандалы разбілі крыж на месцы будаўніцтва касцёла ва Уруччы

ладонь Христа
Некалькі дзён таму, – верагодна, у дні паміж 1 і 3 красавіка, – у мінскім мікрараёне Уручча невядомыя вандалы разламалі крыж, які год таму ўсталявалі вернікі парафіі святога Францішка і які 17 чэрвеня мінулага года асвяціў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Першым пра акт вандалізму паведаміў вернік Віталь Станіслававіч у сваім акаўнце ў Facebook.

“Збілі і знішчылі фігурку ўкрыжаванага Хрыста з крыжа, які год таму быў асвечаны на месцы будаўніцтва будучага касцёла. 150 метраў ад гэтага месца, каля школы, стаіць гіпсавы Ленін. Думаю, каб з ім падобнае зрабілі, ужо, напэўна, уся міліцыя Першамайскага раёна на вушах стаяла б. А тут… Хрыстос”, – піша абураны вернік, які знайшоў блізу крыжа адламаную далонь Хрыста.

“Як часта молімся за такіх людзей? Прабач ім, Божа, не ведаюць, што робяць”, – каментуе падзею каталічка з Вілейкі Галіна Кажарновіч. “Трэба ісці ў міліцыю. Хай будзе ім “вісяк”, калі не знойдуць злодзеяў”, – дадае каталіцкі святар з Мінска кс. Сяргей Дабрагост.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі