Гомельскі пратэстант прапаведуе са сваёй хаты “бягучым радком”

Гомель
У Гомеле ўладальнік прыватнага дома па вуліцы Сазонава ў раёне праспекта Перамогі, ля СШ № 5, пратэстант па канфесійнай прыналежнасці, усталяваў у вакне прыбудовы да сваёй хаты бягучы радок LED, па якім увесь час трансліруюцца цытаты з Бібліі.

Асабліва часта ўладальнік “бягучага радка” выкарыстоўвае вершы з Пасланняў Апосталаў, паведамляе katolik-gomel.by.

Бягучы радок усталяваны з боку вуліцы. Многія мінакі, звярнуўшы на яго ўвагу, спыняюцца і дачытваюць цытаты да канца.

На думку веруючых гараджанаў, досвед ініцыятыўнага пратэстанта маглі б пераняць і храмы іншых канфесіяў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі