У Бараўлянах служылі паніхіду па ахвярах генацыду цыганоў

DSC04308

8 красавіка, у Міжнародны дзень цыган, у праваслаўным храме Святой Жываначальнай Тройцы вёскі Бараўляны Мінскага раёна быў здзейснены паніхіда па прадстаўніках гэтага народа, нявінна забітых, у палоне і цяжкіх працах закатаваных падчас генацыду цыганоў у гады Другой сусветнай вайны (1939-1945).

Богаслужэнне ўзначаліў настаяцель храма протаіерэй Андрэй Круцялёў, перадае Church.by.

Паніхіда адбылася па просьбе кіраўніка Беларускай цыганскай дыяспары Алега Казлоўскага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі