Вернікам і актывістам БАПЦ уручылі царкоўныя ўзнагароды

3-1

Зверхнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы архіяпіскап Святаслаў ўручыў царкоўныя узнагароды вернікам БАПЦ, паведамляе belapc.org.

Гэтак, ордэнам мітрапаліта Мельхісадэка ІІ ступені ўзнагароджаная Ганна Войтанка, якая была парафіянкаю царквы Святой Жыровіцкай Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парк (штат Нью Джэрсі, ЗША) ад часу заснавання парафіі, таксама прымала ўдзел у Царкоўным Саборы ў Канстанцы (Нямеччына) ў 1948 годзе, на якім была аформленая БАПЦ на эміграцыі. У ейнай сям’і было некалькі святароў, і шмат часу яна аддавала для роднае царквы.

Таксама Ордэнам Мітрапаліта Мельхісадэка І ступені ўзнагароджаная Марыя Мароз, старшыня Парафіяльнае Рады царквы святой Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Пэрце (штат Заходняя Аўстралія), якая з’яўляецца актыўнаю парафіянкаю БАПЦ ад часу заснавання парафіі ў 1954 годзе.

Апроч таго, была ўручаная царкоўная грамата рэгенту парафіяльнага хору пры Катэдральным саборы Святога Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (ЗША) Але Орса-Рамана.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі