Мітрапаліт Павел: рашэнне па візіце Папы – прэрагатыва Патрыярха

pavel

Рашэнне аб магчымым візіце ў Мінск Папы Рымскага будзе прымаць не Беларуская Праваслаўная Царква, а Патрыярх Маскоўскі. Пра гэта 10 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел. «Якое рашэнне прыме, мы як паслушнікі будзем выконваць», – адзначыў ён.

Пры гэтым мітрапаліт падкрэсліў, што сама БПЦ запрасіць не можа кіраўніка ніводнай з Цэркваў, перадае карэспандэнт Krynica.info.

Што да працы праваслаўна-каталіцкіх камісій, то яны, па словах іерарха, то працуюць, то заціхаюць. Разам з тым уладыка заявіў аб неабходнасці рабіць усё магчымае для супрацоўніцтва паміж каталікамі і праваслаўнымі, а не процідзеяння.

«Дзякуй Богу, ні ў Беларусі, ні ў Расіі няма супрацьстаяння. Маем зносіны, не кранаючы тэалагічных пытанняў», – падкрэсліў мітрапаліт Павел.

Ён таксама распавёў, што 18 красавіка прадстаўнікі і Праваслаўнай, і Каталіцкай Цэркваў возьмуць удзел у сустрэчы з моладдзю, арганізаванай пад эгідай БРСМ.

Нагадаем, што галоўнымі ўмовамі візіту ў Беларусь Папы Рымскага з’яўляюцца запрашэнне дзеючай улады і згода пануючай Праваслаўнай Царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі