Ночнае чуванне моладзі ў мінскім касцёле: Жыццё – дар, за які прыйдзе адказаць

бдение
У Мінску ў мінскім архікатэдральным  касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў ноч з 8 на 9 адбылося начное чуванне моладзі з усёй архідыяцэзіі, таксама прыехалі маладыя людзі і з іншых дыяцэзіў.

Гэтым разам чуванне прайшло на тэму «Актуальнасць фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні», паведамляе catholic.by.

Атрымаўшы эксклюзіўныя букецікі з вербы, маладыя людзі распачалі ноч з Богам з невялікай канферэнцыі на арганізацыйныя момант, падчас якой падрабязней пазнаёміліся з праграмай чування, пасля адбылася Святая Імша, якую ўзначалілі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі, Апостальскі візітатар для грэка-каталікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

«Дарагая моладзь, перажывайце сваё жыццё свядома і адказна, як вялікі дар, за які аднойчы прыйдзецца даць адказ. Пакідайце спакусу жыць адным днём у гэтым свеце, не гледзячы наперад. Будзьце пратаганістамі вашай гісторыі», – звярнуўся да маладых людзей арцыбіскуп Пінтар.

Усяго на чуванне сабраліся амаль 300 чалавек, сярод іх – школьнікі са старэйшых класаў, якім дапамаглі дабрацца да сталіцы манахіні, якія працуюць у парафіях.Былі і маладыя людзі, якія прыехалі самастойна, без парафіяльнай групы.

Тэматычную канферэнцыю, прысвечаная фацімскім аб’яўленням, правёў кс. Андрэй Квяцінскі. Адбыўся прагляд фільма пра благаслаўлёную К’яру Любіч з Італіі – маладую кабету, якая падчас вайны прапанавала людзям яднацца ў малітве аб міры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі