Біскуп Буткевіч: Ісус прыносіць барацьбу, якая адбываецца ў сэрцы кожнага

Буткевич
У Віцебску прыхаджане кафедральнага касцёла Езуса Міласэрнага 9 красавіка зладзілі працэсію на Вербную нядзелю вакол сваёй святыні.

Святая Імша распачалася з асвячэння вербных галінак, з якімі вернікі рушылі пасля ў працэсіі на чале з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, паведамляе catholic.by.

У гаміліі біскуп Алег Буткевіч разважаў над урыўкам з Евангелля аб тым, як натоўп з энтузіязмам вітае Ісуса пры ўвазодзе ў Іерусалім, а праз кароткі час патрабуе Ягонай смерці.

«Ісус прыносіць выратаванне, збаўленне, але разам з тым і барацьбу, якая адбываецца і па сённяшні дзень – у сэрцы чалавека. І сёння мы чакаем таго, хто прынясе нам лепшае жыццё. Але няма такога чалавека, хто мог бы перамяніць абставіны і зрабіць нас шчаслівымі. Шчасце і свабода распачынаюцца ў сэрцы чалавека», – падкрэсліў біскуп Буткевіч, дадаўшы, што «сапраўдную свабоду дае толькі вера ».

«Шукаючы шчасця ў гэтым свеце, мы павінны абапірацца на Божую ласку. І тады вярба, якую мы трымаем у руках, сапраўды стане выразам таго, што мы шукаем хвалы Божай, шукаем нашага ўдзелу ў той бязмежнай хвале, якую мае Хрыстус», – тлумачыў біскуп Віцебскі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі