Мітрапаліт Кандрусевіч: дакументы на зямлю замест Котаўкі дагэтуль не атрыманыя

kotovka

Дакументы на зямлю, якая была вылучаная для будаўніцтва касцёла ў мінскім мікрараёне Зялёны Луг замест сквера “Котаўка”, дагэтуль не атрыманыя. Пра гэта заявіў каталіцкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на прэс-канферэнцыі 11 красавіка.

Ён адзначыў, што для атрымання дакументаў трэба прайсці вельмі шмат узгадненняў, паведамляе карэспандэнт Krynica.info.

“Бачачы сёння, як развіваецца гэты працэс, я буду шчаслівы, калі мы да канца гэтага года атрымаем дазвол”, – дадаў мітрапаліт, нагадаўшы, што яшчэ давядзецца перарабляць праект будаўніцтва.

Увогуле ж, на яго думку, само супрацьстаянне ў Котаўцы было надуманым, бо “некалькі дзясяткаў дрэваў у параўнанні з тым, колькі там іх ёсць, — гэта мізэр для экалогіі”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі