Мітрапаліт Кандрусевіч: грамадства павінна змяняцца, каб не пачаць цвісці
Дэкрэт пра дармаедаў стаў яшчэ адным заклікам да таго, што грамадства павінна мяняцца. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 11 красавіка заявіў каталіцкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. “Калі вада ў вадаёме не змяняецца, яна пачынае цвісці”, – падкрэсліў ён, паведамляе карэспандэнт Krynica.info.
“Заўсёды так ёсць, і апазіцыя заўсёды ёсць. Толькі цывілізаваны падыход неабходны з усіх бакоў”, – адзначыў іерарх, заклікаўшы ўсе зацікаўленыя бакі грамадзянскага супрацьстаяння сесці за стол перамоваў, бо “толькі за сталом ёсць шанец вырашыць праблемы”.
Падзякаваўшы ўладам за тое, што пачалі змяняць дэкрэт №3, мітрапаліт таксама заклікаў паглядзець больш уважліва на сусветны досвед, дзе існуе дыферэнцыяваны падатак у залежнасці ад прыбытку, а таксама больш увагі звярнуць на забеспячэнне людзей працай. Пры гэтым, ён выказаў сумнеў, што ўсе беспрацоўныя, як было загадана, будуць працаўладкаваныя да 1 траўня.
Таксама напярэдадні Чарнобыльскага шляху 26 красавіка і іншых запланаваных акцый пратэсту іерарх заклікаў усе бакі трымацца міру.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Адрозненні проста велізарныя». Кардынал Кох пра адносіны з Маскоўскім Патрыярхатам 17.08.2022 10:52
- Архіепіскап Гурый атрымаў знак «За заслугі» 17.08.2022 10:16
- З Жыровічаў у Мінск 19 жніўня выйдзе 8-дзённы крыжовы ход 16.08.2022 14:27
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)