Тэмай пасяджэння Рады канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы ў Мінску будзе моладзь

biskupy

Галоўнай тэмай пленарнага пасяджэння Рады канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы, якое пройдзе ў Мінску з 28 верасня па 1 кастрычніка, будзе моладзь, як і тэма запланаванага на 2018 год Сіноду біскупаў. Пра гэта заявіў каталіцкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на прэс-канферэнцыі 11 красавіка.

У Беларусь прыбудзе каля 50 біскупаў з розных краін Еўропы і госці з іншых кантынентаў, паведамляе карэспандэнт Krynica.info.

Форум пачнецца 28 верасня ў мінскай ратушы прэс-канферэнцыяй, якую ўзначаліць старшыня РКБЕ Анджэла Баньяска. Штодня падчас форуму ў касцёлах Мінска іерархі будуць служыць святыя Імшы: 28 верасня — у Чырвоным касцёле, 29 верасня — у архікатэдры, 30 верасня — на Залатой горцы. 1 кастрычніка біскупы, якія застануцца ў Беларусі, узначаляць Імшы ў розных касцёлах горада.

“Гэта вялікі гонар і заданне для Касцёла ў Беларусі, але і вялікі гонар для краіны, якая будзе прымаць такі форум”, — падкрэсліў мітрапаліт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі