Апостальскі Нунцый і мітрапаліт Кандрусевіч асвяцяць Велікодныя стравы ў шэрагу парафій (расклад)

Пасха
У Мінску 15 красавіка ў Вялікую суботу Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп арцыдыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаюць некаторыя парафіі, каб памаліцца з вернікамі і благаславіць стравы на велікодны стол.

Дзве парафіі наведае арцыбіскуп Габар Пінтэр, ватыканскі пасланнік у Беларусі, паведамляе catholic.by.

12.00 – парафія Маці Божай Будслаўскай (мікрараён Каменная Горка, вул. Івянецкая, 15а)

13.00 – парафія святога Францішка Асізскага (м-р Уручча, в. Копішча)

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч:

09.30 – парафія Маці Божай Ружанцовай (в. Ракаў)

11.00 – парафія св. Антонія (м-р Малінаўка, пр-т газеты «Звязда», 18)

11.45 – парафія Маці Божай Ружанцовай (м-р Лошыца, вул. Гашкевіча, 1)

12.30 – парафія св. Яна Хрысціцеля (м-р Серабранка, вул. Пляханава, 28)

13.15 – парафія Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка, пр. Незалежнасці, 44а)

14.00 – парафія святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл, пл. Незалежнасці, 15)

Біскуп Юрый Касабуцкі:

12.00 – парафія Узвышэння Святога Крыжа (вул. Кальварыйскі праезд, 1)

13.00 – парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Архікатэдра, пл. Свабоды, 9).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі