Мітрапаліт Кандрусевіч у Вялікі Чацвер: Абмыўшы ногі вучням, Ісус перакуліў п’едэсталы
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 13 красавіка ўзначаліў Імшу Вячэры Пана ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
За Імшой Вялікага Чацвера, якой распачынаецца велікодны Трыдуум, мітрапаліту Кандрусевічу саслужыў дапаможны біскуп архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, паведамляе catholic.by.
Падчас Імшы мітрапаліт Кандрусевіч абмыў ногі 12-і мужчынам, гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, Які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.
У гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч разважаў пра абставіны пакутніцкай смерці святога Пятра і пра егіпецкі абеліск, які стаіць на плошчы святога Пятра ў Рыме, нагадаўшы, што гэты абеліск мог быць апошняй выявай, якую святы Пётр бачыў перад смерцю.
«На верхавіне абеліска сёння знаходзіцца крыж з надпісам Christus vincit, Christus regnat, Christus imperat. Надпіс нагадвае пра перамогу Езуса, якая была дасягнута дзякуючы Яго крыжу», – апавёў мітрапаліт, нагадаўшы: “Ісус становіцца на калені перад апосталамі і абмывае ім ногі. У пыльным клімаце Палестыны абмыванне ног было агульнапрынятым звычаем. Аднак гэта была праца слугі, ніколі гэтага не рабіў гаспадар дому. У жэсце Ісуса мы бачым нешта зусім іншае, не звычайнае для культуры таго часу. Ісус, які называў сябе настаўнікам, займае месца слугі і абмывае ногі сваім вучням. Гэта момант, калі прывычны свет перакуліўся з ног на галаву, і быццам усе абеліскі свету пападалі са сваіх п’едэсталаў».
«Абмыванне ног – гэта не інсцэніроўка мінулай гістарычнай падзеі, а ўдзел у збаўчай місіі Хрыста, якую Ён здзейсняе праз свой Касцёл у рэальным свеце», – патлумачыў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч напачатку рытуальна абмывання ног вернікаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)