Мітрапаліт Кандрусевіч: Не бойцеся Крыжа

Кондрусевич
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ў Вялікую Пятніцу 14 красавіка ўзначаліў Літургію Мукі Пана ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

На пачатку Імшы святар кладзецца крыжам на падлогу на знак Хрыстовай Пакуты. У Вялікую пятніцу не цэлебруецца святая Імша, але вернікі могуць прыняць Камунію, паведамляе catholic.by.

Кондрусевич
«У цэнтры сённяшняга набажэнства знаходзіцца крыж – знак нашага збаўлення і надзеі. Вялікая Пятніца вядзе нас да рэальнасці простага драўлянага крыжа, на якім Езус здзейсніў збаўленне свету», – звярнуўся да вернікаў мітрапаліт Кандрусевіч, нагадаўшы, што, “калі распачынаюцца размовы пра крыж, чалавек хутка пераходзіць да тэмы Змёртвыхпаўстання, бо з крыжом асацыююцца цярпенні, а з Уваскрасеннем  – радасць”.

Мітрапаліт заклікаў асабліва глыбока асэнсаваць словы, якія прамаўляюцца падчас адкрыцця крыжа, да якога пасля па чарзе пойдуць кленчыць вернікі : «Вось дрэва Крыжа, на якім павісла збаўленне свету».

«Крыж з усёй яго трагедыяй і багаццем павінен быць у нашым сэрцы», – падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч.

«Не бойцеся крыжа — прымем яго з любоўю, бо на ім адбыўся цуд нашага збаўлення. Некалькі кропель Найсвяцейшай Крыві Ісуса аднавіла ўвесь свет, а крыж Ісуса стаўся ключом да неба», – заклікаў арцыпастыр.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі