Велікодныя праграмы па Белтэлерадыё (расклад)

телевидение
У эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 3», «Беларусь 24», «НТВ-Беларусь» і Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё на Вялікдзень запланаваны шэраг прамых трансляцыяў і спецыяльных выпускаў.

Вялікая субота (15 красавіка)

«Беларусь 1»

21.45 — прамая трансляцыя на Вялікдзень з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску

23.45 — прамая трансляцыя святочнага богаслужэння на Уваскрасенне Хрыстовае з Мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора

«Беларусь 24» 

21.45 — прамая трансляцыя на Вялікдзень з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску

23.45 — прамая трансляцыя святочнага богаслужэння на Уваскрасенне Хрыстовае з Мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора

«НТВ-Беларусь» 

13.15 — прамая трансляцыя з Гробу Пана ў Іерусаліме

Вялікдзень (16 красавіка)

«Беларусь 1»

08.10 — Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча

08.20 — Слова Мітрапаліта Паўла

«Беларусь 3»

08.25 — перадача «Размовы пра духоўнае»

17.15  — прамая трансляцыя з Імшы на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, падчас якой Папа Рымскі зачытае Велікоднае пасланне

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

07.30 — у эфіры перадачы «Духоўнае слова» — велікодны зварот Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

08.15 — «Каталіцкая пропаведзь»: прамая трансляцыя св. Імшы з мінскай архікатэдры

09.00 — перадача «Для тых, хто дома» (тэма — сямейныя традыцыі святкавання Вялікадня).

10.00 — у эфіры перадачы «Галерэя» — кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў Пінскай епархіі іерэй Сяргей Платніцкі.

23.00 — у эфіры праекта «Дабравесце ад паэзіі» прагучаць духоўныя вершы беларускіх паэтаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі