Мітрапаліт Павел пасля заканчэння Усяночнай хрыстосаваўся з вернікамі і дарыў ім яйкі
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у ноч на 16 красавіка ў свята Хрыстовага Уваскрасення ўзначаліў у мінскім кафедральным Свята-Духавым саборы хросны ход, святочную Велікодную ютрань і Боскую літургію свяціцеля Іаана Златавуста.
Уладыку Паўлу саслужылі кіраўнік справамі Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора, паведамляе church.by.
Трансляцыю Велікоднай ютрані і Літургіі можна было глядзець у прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1».
Па заканчэнні Велікоднай ютрані было зачытанае Велікоднае пасланне Патрыяршага Экзарха на беларускай мове.
Пасля чытання Евангелля ўладыка Павел прачытаў Пасхальнае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, а пасля заамбонай малітвы здзейсніў асвячэнне артаса.
На заканчэнне Літургіі мітрапаліт Павел благаславіў усіх, хто прыйшоў на Літургію і пахрыстосаваўся з вернікамі, уручыўшы кожнаму велікоднае яйка.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)