У амерыканскім прыходзе свяціць вялікодныя стравы сабраліся 200 беларусаў

Нью-Джерси
У ЗША ў мястэчку Саўт-Рыверы, што ў акрузе Мідлсекс  у штаце Н’ю-Джэрсі, 15 красавіка, у Вялікую Суботу напярэдадні  свята Уваскрашэння Госпада, на асвячэнне страваў у беларускай царкве Еўфрасінні Полацкай БАПЦ сабраліся больш за дзве сотні беларусаў.

Парафія Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Саўт-Рыверы была створаная ў 1950 годзе, адначасова з “Беларускім праваслаўным камітэтам”.

Паколькі надвор’е дазволіла, асвячаць вялікодныя стравы было вырашана на зялёным лужку ля царквы, паведамляе “Наша Ніва”.

Насельніцтва Саўт-Рывера складае больш за 16 тысяч чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі