На Вялікдзень у мястэчку Рось невядомыя распісалі санктуарый надпісамі
У мястэчку Рось у Ваўкавыскім раёне ў ноч на 16 красавіка, у прамежак часу паміж позняй вячэрняй і ранішняй каталіцкімі Велікоднымі службам невядомы апаганілі сцяну капліцы касцёла Святой Тройцы.
На сцяне былі зробленыя надпісы зняважлівага характару.
Раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце апаганьвання святыні, паведамляе БелТА.
“Следчыя агледзелі месца здарэння, дапыталі сведак. Прызначаны некалькі экспертызаў па выяўленых слядах, праведзены іншыя працэсуальныя дзеянні. Накіравана даручэнне органам унутраных спраў на правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў для ўстанаўлення падазраванай асобы”, – тлумачыць афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Надпісы былі аператыўна выдаленыя.
Троіцкі касцёл у Росі – помнік архітэктуры, ён пабудаваны ў стылі класіцызму ў 1807 годзе, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Вернікі ведаюць яго як святыню, у якой знаходзіцца цудатворная фігура Ісуса Журботнага, да якой рэгулярна ладзяцца пілігрымкі.
Пробашч парафіі – экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі кс. Чэслаў Паўлюкевіч, які праводзіць рэкалекцыі, прысвечаныя ўнутранаму аздараўленню.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- «Бессэнсоўныя апаратныя гульні наверсе» — У Мінску прайшоў чарговы Сінод БПЦ 19.08.2022 17:48
- Злёт маладых баптыстаў пройдзе каля Кобрына 19.08.2022 15:05
- У Салігорску будуць будаваць новы храм 18.08.2022 12:41
- У вёсцы на Міншчыне прайшла традыцыйная працэсія са старадаўнім абразом святога Роха 18.08.2022 10:38
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)