Даследчыца: Стан большасці беларускіх сінагогаў выклікае заклапочанасць

синагога
Даследчыкі габрэйскай культурнай спадчыны ў Беларусі рыхтуюць прэзентацыю першага нумара бюлетэню «Маніторынг гістарычнай прасторы», якая адбудзецца 19 красавіка.

Першы асобнік выдання ўяўляе з сябе 340 старонак тэксту – архіўных матэрыялаў і актуальных здымкаў, паведамляе Радыё Свабода.

“Праца, якую мы зрабілі – гэта праект,прафінансаваны каралеўствам Нідэрландаў для Еўрапейскага інстытута гораду. Гэтая фундацыя знаходзіцца ў Варшаве, і беларускія навукоўцы супольна рэалізоўвалі гэтую праграму. У праекце вылучаныя дзве галоўныя часткі: адна – высветліць сучасны стан нашых гістарычных аб’ектаў. У гэтым кірунку мы не падзяляем помнікі паводле таго, унесеныя яны ў спіс помнікаў гісторыі і культуры ці не, але гаворым пра ўвогуле культурніцкую прастору ў краіне. А другой часткай стала даследаванне сінагогаў у Беларусі. У бюлетэні –  матэрыялы польскіх даследчыкаў, з Ізраілю, недаступныя для беларускіх навукоўцаў. А таксама новыя звесткі, у тым ліку, і фотаматэрыялы, сабраныя намі падчас экспэдыцыяў. Таму мы вырашылі, што сабраныя матэрыялы проста неабходна апублікаваць і паставіць на паліцы ў бібліятэкі. Так узнікла задумка стварыць бюлетэнь. Гэтае выданне не будзе выходзіць рэгулярна, але – па меры назапашваньня матэрыялу, па меры неабходнасці. Усе сабраныя намі матэрыялы будуць унесеныя ў публічную базу дадзеных гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Доступ да гэтай базы будзе ў кожнага, хто цікавіцца гісторыяй”, – распавядае адна з даследчыц, Ірына Лаўроўская.

“Мы лічылі, што колькасць матэрыялу, які збяром, будзе невялікай. Але праз некаторы час да нас трапілі дакумэнты Вольгі Кукуні. Яна захоўвала матэрыялы інвэнтарызацыі гістарычных аб’ектаў, што была праведзеная ў 1945-1949 гадах. Частка дакументаў была прысвечаная менавіта сінагогам. І архіў стаў для нас даступным. Калі мы пачалі з ім працаваць, то ў выніку ў нас апынулася вялікая колькасць гістарычных сведчаньняў, фотаздымкаў”, – дадае Ірына Лаўроўская.

Даследчыца падкрэслівае, – вялікую заклапочанасць выклікае стан шмат якіх сінагагаў, дадаючы:  “Мы амаль не ведаем гісторыка-культурнага ландшафту нашай краіны. Гэтыя веды вельмі павярхоўныя. Мы ведаем толькі пра галоўныя сінагогі”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі