Гродзенскія прыхаджане зладзілі велікоднае свята для насельнікаў Дома састарэлых

Гродно
Гродзенскі праваслаўны прыход свяціцеля Мікалая Цудатворцы Архіерэйскага Падвор’я  20 красавіка зладзіў маштабны Велікодны канцэрт для насельнікаў Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых.

У якасці суарганізатара выступіў Дом культуры УП “Цветліт” Беларускага таварыства глухіх. І прыхаджане, і творчыя калектывы ДК падрыхтавалі святочную праграму: велікодныя спевы, народныя песні, жарты, сцэнкі з народнага жыцця, паведамляе orthos.org.

У выступе ўзялі ўдзел глухія – яны выконвалі папулярные песні мовай жэстаў.

Клірык храма іерэй Цімафей Наздрын распавёў пра свята Гасподняга Уваскрасення – свята перамогі жыцця над смерцю, свята, якое дорыць кожнаму надзею на ўваскрасенне і вечнае жыццё з Богам.

Ад прыхаджанаў святар уручыў падарунак – праваслаўную бібліятэчку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі