Беларусь патрапіла ў спіс краін, дзе пераследуюць хрысціян

b26d0-clip-58kb

Беларусь патрапіла ў спіс краін, дзе існуе сярэдні ўзровень пераследу хрысціянаў. Пра гэта вядзецца ў дакладзе «У адказ на пераслед» праекту «Пад мячом Цэзара» каталіцкага ўніверсітэту Нотр-Дам у штаце Індыяна (ЗША). Разам з тым канкрэтнага апісання прычын, па якіх Беларусь патрапіла ў гэты спіс, у дакуменце няма.

Апроч Беларусі, з еўрапейскіх краін да ліку тых, дзе пераследуюць хрысціян, адносяцца Грэцыя і Расія. У іх таксама адзначаны сярэдні ўзровень пераследу.

З постсавецкіх краін ён таксама адзначаны ў Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і Туркменістане. Ва Узбекістане і Азербайджане адзначаны высокі  ўзровень пераследу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі