Грэка-каталіцкі святар узначаліў малітву за забітых у “Хайсах” пад Віцебскам (фотарэпартаж)

24 красавіка сябры віцебскай ініцыятывы “Хайсы” выправіліся на месца масавага расстрэлу ў лесе пад вёскай Хайсы Віцебскага раёну. Малітву за памерлых узначаліў грэка-каталіцкі святар Зміцер Грышан, паведамляе віцебскі каардынатар БХД Таццяна Севярынец.

З 2014 году, калі ў лесе пад Хайсамі, былі знойдзены парэшткі людзей, і пачалася дзейнасць ініцыятывы на чале з сябрам КХП-БНФ Янам Дзяржаўцавым. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, у часы сталінскіх рэпрэсій менавіта ў гэтым лесе нкусаўцы расстрэльвалі людзей, па начах чуліся крыкі і стрэлы, а ў сам лес не пускалі, паведамляе bchd.info.

Шмат намаганняў зрабілі сябры ініцыятывы, каб гэтае месца ўшанаваць і зрабіць месцам памяці, смутку, пакаяння, але дзяржаўныя ўлады заяўляюць, што ў гэтым месцы расстраляныя ахвяры нямецкай акупацыі. Каля 200 знойдзеных 52-м пашуковым батальёнам парэшткаў былі пахаваныя ў брацкай магіле на станцыі “Лужасна”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі