Ксяндзу з Мсціслава не працягнулі дазвол на працу ў Беларусі

Мстислав

Каталіцкі  святар з Мсціслава кс. Роберт Мацяеўскі 25 красавіка развітаўся з Беларуссю пасля амаль дзесяці гадоў служэння ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Святар вяртаецца ў Польшчу, адкуль родам, паведамляе mohylev-katolik.by.

Вернікі Мсціслава і навакольных вёсак развіталіся з кс. Мацяеўскім падчас нядзельнай Святой Імшы 23 красавіка, супольна дзякуючы Богу за гады служэння гэтага душпастыра на магілёўскай зямлі. Апекавацца парафіяй будзе кс. Павел Адамовіч, душпастыр парафіі Беззаннага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Крычаве.

Кс. Роберт Мацяеўскі атрымаў святарскія пасвячэннні ў  2002 годзе,у 2007 годзе ён пачаў служэнне на Магілёўшчыне, спачатку –  у якасці вікарыя мсціслаўскай парафіі, пасля – выконваў абавязкі пробашча ў Мсціславе, быў дэканам Мсціслаўскага дэканата, апекаваўся супольнасцю каталікоў у Горках.

Падчас Імшы Хрызма ў Мінску з удзелам святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з Мінску і Мінскай вобласці арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў яму за гады служэння.

Па інфармацыі Krynica.info, прычына спынення пастырскага служэння кс. Маяеўскага – адмова ў падаўжэнні дазволу на душпастырскую дзейнасць з боку дзяржаўных уладаў, які святары-замежнікі павінны рэгулярна атрымліваць у Беларусі.

Нагадаем, што падчас апошняй прэс-канферэнцыі 11 красавіка гэтую практыку беларускіх уладаў раскрытыкаваў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі