Сябра СХЖБ збірае сродкі на выданне энцыклапедыі сучаснасці – “Мазаіка жыцця”

cdbd88d03876de046c8317d32115

Беларускі журналіст, сябра Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў Аляксандр Тамковіч абвесціў збор сродкаў на выданне сваёй новай кнігі “Мазаіка жыцця”. “На жаль, на гэты раз я  вымушаны  прасіць Вашай дапамогі, бо без яе  выдаць кнігу проста немагчыма”, — адзначае аўтар.

Ён адзначае, што ў існуючыя энцыклапедыі многія ці не паспелі патрапіць, ці пра іх распавядаецца “скрозь зубы”. “Кніга (як і папярэднія васемнаццаць) “Мазаіка жыцця” павінна ліквідаваць гэтую недарэчнасць”, — заяўляе Аляксандр Тамковіч.

Сярод герояў кнігі: музыкі і спевакі Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Іван Кірчук, Алег Хаменка, Кася і Алесь Камоцкія; скульптар Генік Лойка; гісторык Наталля Гардзіенка; мастакі Генадзь Драздоў і Алесь Пушкін; пісьменнікі Барыс Пятровіч і Віктар Марціновіч; паэт Андрэй Хадановіч; кінарэжысёры Андрэй Кудзіненка і Андрэй Курэйчык; культоралагі Юля Чарняўская і Сяргей Харэўскі; апантаныя змагаркі за беларускую мову Алена Анісім  і Ніна Шыдлоўская… І шмат хто яшчэ.

“»Мазаіка жыцця» — пачатак новага біяграфічнага праекта, і я ўпэўнены — з Божай дапамогай мы створым гэтую энцыклапедыю сучаснасці”, — адзначае аўтар.

Збор сродкаў праходзіць на платформе Talaka.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі