Манахі-піяры заклікаюць духоўна „усынавіць” выпускніка на час іспытаў

молитва
Шчучынскія каталіцкія святары-піяры з парафіі святой Тэрэзы Авільскай – чальцы кангрэгацыі, заснаваная ў Рыме святым і педагогам Юзафам Каласансам – распачалі малітоўную акцыю “Духоўнае ўсынаўленне выпускніка”, далучыцца да якой могуць усе жадаючы, у тым ліку, онлайн.

Сэнс акцыі – малітва за канкрэтнага выпускніка цягам дзён, калі здаюцца іспыты.

У Шчучыне З 1 па 28 чэрвеня пасля Святой Імшы на 19:00 падчас чэрвенскага набажэнства будзе адбывацца дадатковае набажэнства да Найсвяцейшай Марыі Панны і святога Юзафа Каласанса, злучанае з малітваю да Духа Святога, – з просьбаю аб добрай здачы іспытаў для выпускнікоў.

Той, хто жыве не ў Шчучыне, можа маліцца ў сваёй хаце.

Каб далучыцца да акцыі, трэба выслаць на старонку http://vk.com/vitalisluka або на адрэсу  shma@poczta.fm  сваё імя і прозвішча, а таксама назву горада, дзе жывеце, з пазнакай “Духоўнае ўсынаўленне выпускніка”. Кожнаму хто далучыцца да гэтай акцыі, будзе выслана пацвярджэнне.

Гэта тычыць і тых, хто хоча маліцца за выпускнікоў, і саміх выпускнікоў, якія просяць аб малітве.

Запісвацца можна да 31 траўня.

1 чэрвеня ў 19:00 адбудзецца Святая Імша за выпускнікоў з нагоды распачацця акцыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі