Каталікі і копты дамовіліся аб узаемным прызнанні хросту
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр пракаментаваў 2 траўня сутнасць і значнасць дэкларацыі, падпісанай 28 красавіка ў Егіпце Папам Рымскім Францішкам і Патрыярхам Копцкай Царквы Тавадрасам II.
«У першую чаргу дакумент прадугледжвае ўзаемнае прызнанне сапраўднасці хросту кожнай з Цэркваў на афіцыйным узроўні. Раней, калі такой дамоўленасці не было, сітуацыя выглядала нявызначанай і магла ствараць цяжкасці ў тых рэгіёнах, дзе прадстаўнікі гэтых канфесій жывуць побач», – тлумачыць Апостальскі Нунцый, паведамляе catholic.by.
Цяпер у пацвярджэнні Копцкай Царквой хросту, удзеленага ў Каталіцкай Царкве, больш не будзе неабходнасці. З іншымі старажытнымі ўсходнімі Цэрквамі такія дамоўленасці падпісаныя ўжо раней.
«Гэты дакумент вельмі важны, бо канкрэтна прагаворвае практычны бок пытання хросту абедзвюх канфесій. Стагоддзямі пытанне не было вырашанае, таму – зроблены вельмі важны крок у будаванні далейшых стасункаў».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)