Следчыя шукаюць пацярпелых ад дзеянняў «знахаркі» з Віцебска
У Віцебску Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да 37-гадовай «знахаркі», якая падманам і злоўжываннем даверам завалодала грашыма і залатымі вырабамі пацярпелай у памеры 1000 Еўра, 3750 даляраў, больш за 12000 рублёў.
33-гадовая жыхарка Віцебска ў кастрычніку 2014 года ў ліфце жылога дома прачытала аб’яву аб зняцці псуты і лячэнні ад хвароб. Праз некалькі сустрэч з аўтарам аб’явы жанчына спыніла зносіны з ёй. Але неўзабаве ёй патэлефанавала дачка «знахаркі» Рада з прапановай дапамагчы вылечыцца ад эпілепсіі. Рада запэўніла аб наяўнасці ў сябе такіх здольнасцяў і праводзіла розныя абрады па зняцці псуты, для якіх патрэбныя былі грошы, у тым ліку абрады «спальвання» грошай, паведамілі ў СК.
Таксама «лекарка» завалодала 14 найменнямі залатых вырабаў пацярпелай, каб нібыта іх пачысціць. Калі пацярпелая прайшла лячэнне ў бальніцы і папрасіла вярнуць ёй ўпрыгажэнні, Рада паведаміла, што пасля абраду выкінула завушніцы, ланцужкі, кулоны і кольцы ў раку.
Следчыя прад’явілі абвінавачанне 37-гадовай жанчыне па ч.4 арт.209 КК (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры). Паколькі абвінавачаная схавалася ад следства і месцазнаходжанне яе было невядома, у ліпені 2016 года яе абвясцілі ў вышук. У красавіку 2017 года жанчыну затрымалі ў Мінску. Яна знаходзіцца пад вартай.
У матэрыялах крымінальнай справы ёсць звесткі аб трох падобных фактах махлярства ў 2015 годзе Рады Метнікоўскай у дачыненні да жыхароў Віцебска. Следчыя просяць грамадзян, якія ведаюць аб супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачванай ці пацярпелі ад яе ашуканскіх дзеянняў, звярнуцца ў Віцебскі гараддзел СК па адрасе: Віцебск, праспект Маскоўскі, 51А ці па тэлефоне 8 (0212) 46-21-61.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)