У Гродзенскай вобласці выявілі падазраваных у крадзяжы крыжоў з магіл

У Гродзенскай вобласці раскрыта серыя крадзяжоў металічных крыжоў з надмагілляў на тэрыторыі некалькіх могілак участку ўздоўж трасы “М6” “Ліда-Іўе”. Пра гэта паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Крыжоў пазбавіліся не менш за 150 магіл.

У здзяйсненні крадзяжоў падазраецца мясцовы жыхар 1991 года нараджэння, які аб’язджаў могілкі на ровары і зрываў з надмагілляў старыя крыжы без якіх-небудзь падручных прыстасаванняў. Выкрадзенае здаваў на металалом. Падазраваны дзейнічаў разам з змоўшчыкам, які цяпер знаходзіцца ў ЛПП пад Наваградкам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі