«Народны Альбом» у «Шаблі»: на адзін вечар хутар стане заходнебеларускім мястэчкам 30-х гадоў
Пасля аншлагу ў Мінску культавы «Народны Альбом» завітае на хутар «Шаблі» ў Валожынскі раён. Оўпен-эйр «Вольнае Паветра» гэтым разам складаецца з дзвюх музычных частак!
15 ліпеня атмасферу «Вольнага Паветра» будуць ствараць сучасныя драйвовыя беларускія калектывы і мюзікл «Народны Альбом» з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Веранікі Кругловай. Будуць і сюрпрызы.
Фестываль прысвячаецца светлай памяці Ганны Вольскай.
– Наш традыцыйны фестываль новага этна «Вольнае Паветра» пройдзе ў крыху іншым фармаце. У лютым мы гучна і прыгожа адзначылі вяртанне «Народнага Альбома» ў Беларусь пасля 10 год маўчання. Чаму б не заспяваць любімыя песні на адкрытай пляцоўцы і яшчэ раз не адзначыць 20-годдзе музычнага спектакля? Гэты музычны праект – частка сучаснай беларускай культуры, які разам з тым распавядае нам пра мінулае жыццё беларусаў у цяжкія часы. Але мы не забыліся і на актуальныя музычныя калектывы, якія дададуць новае гучанне «Вольнаму Паветру». Падрабязнасці з’явяцца неўзабаве, – распавядаюць арганізатары фестываля.
«Вольнае Паветра» пачнецца 15 ліпеня а 18-й гадзіне. Па традыцыі на хутар «Шаблі» можна прыехаць у пятніцу ў намётавае мястэчка ды вабіць час на прыгорках Малога Запруддзя. Дзеці да 12 год – бясплатна. Можна браць і сабак, аднак з ланцужком і напыснікам.
Паспець набыць квіткі па 30 рублёў яшчэ можна ў Тэатральнай касе на Калініна, 5. Электронныя квіткі даступныя ў любой кропцы Беларусі праз сайт ticketpro.by.
Тэлефон інфалініі: +375 17 395 05 65; +375 33 6555596
Самыя апошнія навіны пра падрыхтоўку да фестываля будуць публікавацца на сайце shabli.by і ў сацыяльных сетках.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)