Эксперт: паводле канонаў, Валянцін Цішко не з’яўляецца праваслаўным свяшчэннаслужыцелем

У беларускіх СМІ рэгулярна з’яўляецца інфармацыя пра іерадыякана Грэцкай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Валянціна Цішко, які часта выступае ў якасці эксперта па шэрагу грамадска-рэлігійных пытанняў. Пракаментаваць кананічны статус Валянціна Цішко карэспандэнт Krynica.info папрасіў прарэктара па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі Аляксандра Слесарева.
«Валянцін Цішко прыняў пасвячэнне ад некананічнага «епіскапа» Уладзіміра Вільдэ. З пункту гледжання Праваслаўнай Царквы, абодва яны знаходзяцца па-за царкоўнай еднасці, што на мове праваслаўнага кананічнага права называецца знаходжаннем у расколе. Згодна з дзеючымі кананічнымі правіламі, Уладзімір Вільдэ і Валянцін Цішко не могуць прызнавацца ў якасці законных праваслаўных святароў, а здзяйсняныя імі богаслужбовыя дзеянні не могуць ацэньвацца як маючыя духоўную значнасць для праваслаўных хрысціян», – адзначыў суразмоўца.
Паводле яго, лінія пераемнасці пасвячэння Валянціна Цішко праз «епіскапа» Уладзіміра Вільдэ ўзыходзіць да некананічнай рэлігійнай супольнасці «Паўднёва-Расійская Аўтаномная Мітрапаліцкая акруга» (ПРАМА), існуючай па-за адзінства з Усяленскім Праваслаўем. «У 2013 годзе Уладзімір Вільдэ выйшаў са складу ПРАМА, пасля чаго намінальна далучыўся да нешматлікай некананічнай рэлігійнай арганізацыі «Аўтакефальная Грэцкая Праваслаўная Царква Амерыкі і Канады», якая таксама знаходзіцца па-за адзінства з Цэрквамі сусветнага праваслаўя», – падкрэсліў Аляксандр Слесараў.
Што тычыцца «Аўтакефальнай Грэцкай Праваслаўнай Царквы Амерыкі і Канады», то яна з’яўляецца адной з некалькіх некананічных рэлігійных арганізацый, якія ўзводзяць сваё паходжанне да т.зв. «Экзархату Александрыйскага Патрыярхату ў Амерыцы», які існаваў у 1934-1945 гады.
««Экзархат» ухіліўся ў раскол грэцкім святаром Хрыстафорам (Кантагеоргіясам), які прыняў пасвячэнне ў «епіскапа» ад іерархаў, якія таксама жылі па-за зносін з кананічнымі Праваслаўнымі Цэрквамі. У 1945 году Хрыстафор Кантагеоргіяс уз’яднаўся з Канстанцінопальскім Патрыярхатам, але пасвечаныя ім у перыяд знаходжання ў расколе некананічныя «епіскапы» працягнулі сваю рэлігійную дзейнасць у стане расколу. З іх пераемнікамі і ўсталявалі фармальныя зносіны Валянцін Цішко і Уладзімір Вільдэ», – дадаў прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі.
Фота stihi.ru
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)